Новости Молодечно и Молодечненского района

Насустрач жніву

  • 2018-07-17 05:45:49
  • Алег Бяганскі


Як падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканкама -- начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Раманюк, з-за засухі жніво сёлета пачнецца раней, чым звычайна. Па ацэнках спецыялістаў гаспадаркі Маладзечаншчыны павінны ўбраць у бункернай вазе 55-57 тысяч тон збожжавых і зернебабовых.  

Усяго ў жніве плануецца задзейнічаць 88 камбайнаў. Экіпажы ў асноўным вопытныя. Механізатарам трэба ўбраць збожжавыя на плошчы больш за 17 тысяч гектараў і каля 2,7 тысячы гектараў рапсу.
Аляксей Раманюк нагадаў асноўныя задачы напярэдадні і ў час жніва. Так, усім удзельнікам ўборачнай трэба прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі і правілах супрацьпажарнай бяспекі. Камбайнавы парк павінен мець спецыяльны допуск. Неабходна звярнуць увагу на такія аспекты, як забеспячэнне механізатараў і вадзіцеляў гарачым харчаваннем, стварэнне для іх добрых бытавых умоў, арганізацыя працоўнага спаборніцтва. Расцэнкі за працу павінны быць справядлівыя і загадзя даведзеныя да ўдзельнікаў жніва.

Сярод іншых пытанняў удзельнікі нарады разгледзелі допуск непаўналетніх да работы на збожжатаках, забеспячэнне механізатараў спецадзеннем, арганізацыя для іх медыцынскіх аглядаў, перамяшчэнне камбайнаў па дарогах, супрацьпажарная бяспека на зернесушыльных комплексах, выступленне для механізатараў і вадзіцеляў калектываў мастацкай самадзейнасці…

Выконваючы абавязкі начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец нагадаў, што кожны камбайн павінен быць аснашчаны адпаведным супрацьпажарным камплектам. У час жніва будзе арганізавана дзяжурства на палях спецыяльнай супрацьпажарнай тэхнікі.