Ва ўборцы цукровых буракоў лідзіруюць ААТ «Палачаны» і ААТ «Заскавічы». Сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры па раёне складае каля 480 цэнтнераў з гектара.
Завяршаецца ўборка бульбы. У перадавіках тут СГФ Пакуша і Маладзечанская сортавыпрабавальная станцыя.
У раёне актыўна вядзецца нарыхтоўка травяных кармоў. Гаспадаркі імкнуцца як след падрыхтавацца да зімова-стойлавага перыяду, каб гарантавана забяспечыць грамадскі статак дастатковай колькасцю «зялёных кансерваў».
Па нарыхтаваных кармавых адзінках на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы лідзіруюць ААТ «Гарадзілава», ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс», філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», СУП «Яхімоўшчына-Агра», ААТ «Палачаны».
У разгары ўборка кукурузы на зялёны корм. Па валавым зборы найлепшыя паказчыкі ў такіх гаспадарках, як філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», СУП «Яхімоўшчына-Агра», ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс», ТАА «АФ Модуль», ААТ «Усход-Агра».
Вядзецца ў раёне і ўборка кукурузы на зярняты.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: архіў «МГ».