А. Лукоўская нарадзілася ў Маладзечанскім раёне ў 1982 годзе.
У 2004 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
З 2004-га па 2006-ы працавала настаўніцай у СШ №11, з 2006-гы па 2007 год – у агульнаадукацыйнай санаторнай школе-інтэрнаце №1 для дзяцей, хворых на скаліёз.
У 2007-м пачала працаваць галоўным спецыялістам раённага камітэта ГА «БРСМ», праз год стала другім сакратаром грамадскай арганізацыі. З 2009-га па 2013 год – першы сакратар БРСМ.
З ліпеня 2013 года па студзень 2016-га Алеся Лукоўская – на пасадзе намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, 12 студзеня таго ж года ўзначаліла аддзел.
Цяпер абавязкі начальніка аддзела выконвае Алена Іванько.
Як вядома, папярэдні намеснік старшыні райвыканкама Людміла Канановіч, якая курыравала сацыяльныя пытанні і ідэалагічную работу, у верасні 2016 года абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.