Па традыцыі на Вадохрышча вернікі змогуць акунуцца ў палонку ў вадаёме ля вёскі Насілава.
Як паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова, на гэтым вадаёме будзе несці дзяжурства вадалазная служба пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Разам з ратавальнікамі арганізуюць дзяжурства супрацоўнікі міліцыі.
Па словах настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга протаіерэя Генадзія Жаркоўскага, усяночная пачнецца 18 студзеня ў 17.00 і прадоўжыцца прыкладна да 19.30. Потым вернікі змогуць акунуцца ў палонку. На 19 студзеня запланавана святочная літургія.