Тры камбайнавыя экіпажы ААТ «Гарадзілава» пераадолелі ў час сёлетняга жніва двухтысячны рубеж у намалоце збожжавых і зернебабовых. Такога ж поспеху дабіўся і камбайнавы экіпаж з ААТ «Хоўхлава». Акрамя таго, у раёне з’явіўся вадзіцель-«трохтысячнік». Працуе ён таксама ў «Гарадзілаве».
Такім чынам, героямі жніва сталі гарадзілаўцы Юрый Арловіч і Юрый Варпаховіч, Аляксандр Сцефановіч і Яўгеній Гнілазуб, Уладзімір Свянціцкі і Антон Канановіч, а таксама перадавік-вадзіцель Сяргей Рынкевіч (на фота).
Сярод хоўхлаўцаў вызначыліся Сяргей Бабёр і Васілій Бабровіч.
Ударнікаў уборачнай кампаніі віншавалі старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Кузмітовіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка, самадзейныя артысты.
Працяг тэмы – у наступным нумары «МГ».
Фота: Аляксей ПЛАТКО.