Новости Молодечно и Молодечненского района

На парадку дня – «зялёнае жніво»

  • 2019-05-29 06:21:12
  • Алег Бяганскі

— У час «зялёнага жніва» трэба захаваць тую высокую планку выканання работ, якая была ўстаноўлена на сяўбе, — адзначыў прафсаюзны лідар. – Гэта тычыцца арганізацыі гарачага харчавання, рашэння сацыяльна-бытавых пытанняў, стварэння ўмоў для бяспечнай працы, увядзення стымулюючых расцэнак удзельнікам корманарыхтоўкі і гэтак далей. Такія меры заўсёды даюць станоўчы вынік і дапамагаюць у выкананні задач.

Уладзімір Саланенка падкрэсліў, што паспяховая нарыхтоўка кармоў дапаможа вырашыць пытанне харчовай бяспекі жывёлы ў стойлавы перыяд. Ад гэтага ў вялікай ступені залежаць фінансава-эканамічны стан гаспадарак, дабрабыт і сацыяльная абароненасць работнікаў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.