Як расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маладзечанскага лясгаса Віталій Дземеш, паляўнічы тур арганізавала адна з айчынных турыстычных кампаній. Жылі замежнікі ў гасцявым комплексе «Верадова». За час знаходжання на Маладзечаншчыне бельгійцы пераканаліся, што дзічыны ў нашых лясах багата і ўмовы для палявання выдатныя. Некаторыя з іх выказалі жаданне прыехаць у раён у наступным годзе.
Па апошніх падліках колькасць паляўнічых жывёл на тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі складае: ласёў – каля 80, казуль – каля 350, зайцоў русакоў – 160, белякоў – 115, ліс – звыш 90, баброў – каля 160, вавёрак – 130, цецерукоў – каля 60, рабчыкаў – звыш 200, шэрай курапаткі – 110, высакароднага аленя – 20.
Штогод здабываецца 4-7 ласёў, каля 50 казуль, 100-120 зайцоў, 45-50 ліс.