Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям аказваюць такія прадпрыемствы як ЗАТ «Маладзечнамэбля», філіял «Маладзечанскія электрасеткі» РУП «Мінскэнерга», КУП «Маладзечнаводаканал», ДЛГУ «Маладзечанскі лясгас», філіял «Аўтобусны парк №4» ААТ «Мінаблаўтатранс», ААТ «Радашковіцкі керамічны завод», ААТ «Маладзечанскі КХП», УП «Камунальнік», ДРСУ-195, Маладзечанская дыстанцыя пуці УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і іншыя.
Сярод тэхнікі, якой забяспечваюць шэфы, аўтамабілі МАЗ, трактары «Беларус», пагрузчыкі «Амкадор». У падшэфных гаспадарках працуюць вадзіцелі аўтамабіляў і пагрузчыкаў, трактарысты-машыністы, аператары сушыльнага абсталявання шэфскіх арганізацый.