Новости Молодечно и Молодечненского района

На Маладзечаншчыне 20 снежня пачнуць работу ёлачныя кірмашы

  • 2021-12-14 10:55:33
  • Алег Бяганскі

Набыць навагоднія дрэвы (ёлкі і сосны), а таксама навагоднія букеты можна будзе на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў Маладзечанскага лясгаса. У горадзе гандаль развернецца на вуліцы Прытыцкага (у раёне Цэнтральнай плошчы) і ля гандлёвага цэнтра «Тройка» (вуліца Вялікі Гасцінец, 143).

Ёлкі і сосны вышынёй да 2 метраў будуць каштаваць 15 рублёў, ад 2 да 3 метраў -- 20 рублёў, ад 3 да 5 метраў -- 70 рублёў. Навагодняе дрэва ў кадцы можна будзе купіць за 25 рублёў (калі яго вышыня дасягае 0,5 метра), 30 рублёў – да метра і 50 рублёў – да 1,5 метра. Хваёвы святочны букет абыдзецца пакупніку ў 10 рублёў.

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.