— Ствараем добрыя ўмовы для нашых пакупнікоў, а таксама ўсіх жыхароў і гасцей Маладзечна, — гаворыць галоўны інжынер кампаніі «Будпрадукт» Мікалай Унук. — У выніку рэканструкцыі на ўчастку вуліцы плануем рыхтаваць месцы для паркоўкі. Для гэтага прадугледжаны два спецыяльныя заезды. Машыны больш не будуць стаяць ля абочыны ўздоўж праезнай часткі і ствараць нязручнасці іншым удзельнікам дарожнага руху. Цяпер каля новай паркоўкі кладзецца тратуар.
Дарэчы, мы ўлічваем зручнасць для пешаходаў. Так, для людзей з парушэннямі зроку кладзецца спецыяльная тактыльная (рэльефная) тратуарная плітка, якая добра сябе паказвае пры галалёдзе.
Яна дазволіць інвалідам перамяшчацца бяспечна. Акрамя таго, для іх будзе прызначацца і частка новых месцаў для паркоўкі.
Пляцоўка, дзе раней размяшчаўся жывёлагадоўчы рынак, таксама будзе пераабсталяваная пад аўтапаркоўку. Планам прадугледжаны перанос
аўтобуснага прыпынку на некалькі метраў і ўстаноўка перад заездам на пляцоўку святлафораў. Паколькі гэтая частка вуліцы часта церпіць ад паводак, будаўнікі праводзяць тут рэканструкцыю ліўневай каналізацыі.
Мікалай Унук паведаміў, што ўсе работы плануецца завяршыць да сярэдзіны верасня. Падрадчыкам выступае ТАА «Молтехгрупп».
Фота: Аляксей ПЛАТКО.