У семінары прынялі ўдзел спецыялісты адпаведных структурных падраздзяленняў аблвыканкама і райвыканкамаў сталічнага рэгіёна, а таксама прадстаўнікі саветаў маладых спецыялістаў Міншчыны.
Дэлегаты наведалі тры прадпрыемствы – СТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод - «Аквадыў», ЗАТ «Дыліс-Касметык» і філіял «Маладзечанскія электрасеткі» РУП «Мінскэнерга». Удзельнікі семі-
нара даведаліся, як у гэтых арганізацыях наладжана работа з моладдзю.
Асабліва ўдзельнікаў мерапрыемства ўразіла, як ажыццяўляецца кадравая палітыка ў электрасетках. Годныя ўмовы працы, трывалыя традыцыі пярвічных арганізацый БРСМ і РГА «Белая Русь», спартыўны комплекс, аб’яднанні па інтарэсах – усё гэта прыцягвае моладзь.
На выніковым пасяджэнні семінара, якое адбылося на базе спартыўна-забаўляльнага цэнтра, удзельнікі прыйшлі да агульнай высновы, што сучасная моладзь актыўная, мэтанакіраваная, гатовая да пакарэння новых вяршынь, адкрытая да дружбы. У нас ужо склаліся добрыя адносіны з прадстаўнікамі Вілейшчыны, Валожыншчыны, Любаншчыны. Але ёсць спадзяванні на тое, што ў працоўнай моладзі Маладзечаншчыны стане яшчэ больш сяброў з іншых рэгіёнаў Міншчыны.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.