Новости Молодечно и Молодечненского района

Маршрут для снегу

  • 2022-12-21 09:20:11
  • Алег Бяганскі

У вялікіх аб’ёмах ён вывозіцца ў дні з моцнымі ападкамі. Пра гэта паведаміў інспектар Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Мялюк.

Эколаг падкрэсліў, што снег, які ўбіраецца з дарог, патрабуе правільнай утылізацыі. Ён можа быць забруджаны супрацьгалалёднымі рэагентамі, нафтапрадуктамі, іншымі шкоднымі для навакольнага асяроддзя рэчывамі.

— Для складання снегу дазваляецца выкарыстоўваць часовыя пляцоўкі, — дадаў Іван Мялюк. — Размяшчаюцца яны і ўладкоўваюцца адпаведным чынам на землях агульнага карыстання ў населеных пунктах. Карыстацца такой пляцоўкай дазваляецца не больш за два сезоны. Пасля снегараставання на ёй праводзіцца аналіз глебы.

Калі ўмовы надвор’я складаныя, выкарыстоўваюцца рэзервовыя пляцоўкі для часовага складзіравання снегу. Любыя снегавыя пляцоўкі забараняецца размяшчаць у водаахоўных зонах, на тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, і іншых землях са спецыяльным статусам.

P.S. Вываз снегу з населеных пунктаў на спецыяльныя пляцоўкі — стандартная мера ўтылізацыі цвёрдых ападкаў у нашай краіне. У Мінску справіцца з задачай дапамагае снегасплаўны пункт. Функцыянуе ён чатыры месяцы ў годзе са снежня па сакавік.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.