Ушанаванне перадавікоў адбывалася непасрэдна ў гаспадарках. Вадзіцелі-«тысячнікі» атрымалі падзячныя пісьмы і прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Героі жніва паабяцалі не збаўляць тэмпаў. Яны разумеюць, што раённы каравай залежыць ад укладу кожнага ўдзельніка ўборачнай кампаніі.
— На сваім 20-тонным МАЗе за дзень у залежнасці ад надвор’я раблю ад дзесяці да дваццаці рэйсаў, — паведаміў Аляксандр Чапурок. – Працую ад цямна да цямна. Пазалетась вывез з палёў звыш дзвюх тысяч тон збожжа і рапсу. Ёсць намер сёлета паўтарыць гэты вынік.
Аляксандр Іванавіч упэўнены, што стаць «тысячнікам» можа кожны вадзіцель. Для гэтага трэба ўмець і любіць працаваць з тэхнікай і, канешне, не ленавацца. У час жніва яго асноўная задача — сабраць збожжа і без страт адвезці яго да зернесушыльнага комплексу.
— У час жніва не задумваюся пра «тысячу» ці яшчэ нейкія рэкорды, — падкрэсліў Міхаіл Акуліцкі. — Проста добрасумленна выконваю сваю справу. За змену «намотваю» па 200 і больш кіламетраў. Даражу кожнай хвілінай. Радуюся поспехам сваіх калег, камбайнавых экіпажаў, гаспадаркі. Усе працуюць сумленна. Разам даве-
дзеныя заданні мы абавязкова выканаем.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.