Новости Молодечно и Молодечненского района

Маладзечанскі раён працаваў талакой

  • 2021-04-17 09:10:20
  • Алег Бяганскі

Не стала выключэннем і Маладзечаншчына. Работа кіпела і ля помніка ахвярам чарнобыльскай катастрофы ў вёсцы Лешна. Тут працавалі работнікі Маладзечанскага райвыканкама, актывісты прафсаюзных арганізацый  і ўсе, хто пажадаў далучыцца да патрэбнай і карыснай справы.

Удзельнікі суботніка прыбралі тэрыторыю вакол помніка, пафарбавалі абеліск.

Работа таксама спорылася ў гарадскім парку імя Перамогі і скверы па вуліцы Язэпа Драздовіча.

Рэпартаж чытайце ў бліжэйшых нумарах «МГ».

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО, Людміла ЦАР.