Уладальнікі транспартных сродкаў павінны чысціць праезную частку ад снегу і смецця на адлегласці да метра ад аўтамабіля. Акрамя таго, добраўпарадкаванне тэрыторый вакол індывідуальных гаражоў у дварах цяпер таксама з’яўляецца абавязкам іх уласнікаў.
Што тычыцца ўчасткаў агульнага карыстання, то з гэтага часу адміністрацыі раёнаў могуць замацоўваць пэўныя тэрыторыі за юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Гэты вопыт варта было б пераняць і маладзечанцам. Неаднойчы назіраў, як камунальная тэхніка аб’язджае пакінутыя без нагляду «падснежнікі». У выніку пасярод двароў утвараюцца сапраўдныя горы снегу з «начынкай» у выглядзе ўзораў сусветнага аўтапрама. Церпяць ад такой безгаспадарчасці і вадзі-
целі, і пешаходы.
Ды і суб’ектам гаспадарання трэба больш актыўна далучацца да навядзення парадку. Урэшце рэшт, па вуліцах, дзе размешчаны магазіны, офісы і г.д., ходзяць і ездзяць іх кліенты. Чаму б не дапамагчы людзям перамяшчацца больш зручна і бяспечна? Гэта абавязкова адаб’ецца на рэпутацыі фірмы.