«Сердце Беларуси» — Президент поздравил Минскую область с 85-летием
Минской области 15 января 2023 года исполняется 85 лет. Президент поздравил Минщину с праздником.
Обращаясь к жителям Минской области, Александр Лукашенко отметил: центральный регион называют сердцем Беларуси.
«Он обладает большим инвестиционным и промышленным потенциалом для развития, прочно удерживая ведущие позиции в сельскохозяйственном производстве, успешно развивая промышленность и реализуя востребованные временем масштабные проекты, в числе которых индустриальный парк «Великий камень» и Белорусская национальная биотехнологическая корпорация», — сказал Президент.
Также глава государства обратил внимание на многогранность культурной жизни области.
«Край славится памятниками архитектуры, музеями и яркими фестивалями. Минщина подарила миру много известных людей, среди которых светочи белорусской литературы, народные песняры Янка Купала и Якуб Колас», — отметил в поздравлении Александр Лукашенко.
Дарагія сябры! Паважаныя жыхары Мінскай вобласці!
15 студзеня нашай роднай Міншчыне спаўняецца 85 гадоў.
За гэты перыяд змянілася не адно пакаленне беларусаў, кожны з якіх уклаў часцінку сваёй працы ў станаўленне і развіццё рэгіёна. Сёння, падводзячы вынік 85-гадоваму перыяду, мы можам з упэўненасцю канстатаваць: нам усім ёсць чым ганарыцца!
Гісторыя вобласці багатая на розныя падзеі, у аснове якіх лёсы людзей. Мы заўсёды памятаем аб працоўных подзвігах першых шахцёраў і будаўнікоў, якія стварылі сучасны Салігорск. Захапляемся талентам канструктараў, чыя смелая думка ўвасобілася ў найбуйнейшых у свеце самазвалах. З павагай ставімся да сялян, якія ў далёкія даваенныя гады закладвалі слаўныя традыцыі цяперашняга тэхналагічнага аграпрамысловага комплексу. Дзякуем настаўнікам, медыкам, работнікам культуры, сацыяльнай абароны, спартсменам і многім іншым прафесіяналам сваёй справы, чыя штодзённая праца, як ніткі Слуцкага пояса, уплецены ў агульны вынік, дасягнуты вобласцю.
На бессмяротных прыкладах гераічнасці нашых землякоў, якія цаной уласнага жыцця абаранялі Радзіму, мы выхоўваем моладзь. Разам смуткуем аб дзясятках і сотнях тысячах жанчын, пажылых і дзяцей, якія былі бязвінна забітыя ў гады ваеннага ліхалецця, згарэлі зажыва ў агнях Хатыні і іншых беларускіх вёсак, раздзялілі яе трагедыю… Схіляем галовы перад мірнымі героямі 40-х гадоў мінулага стагоддзя, якія разам аднавілі краіну з руін і попелу.
Мінская вобласць сёння — гэта ўпэўнены лідар! Мы ўмеем працаваць і, галоўнае, зарабляць! Мы будуем жыллё, узводзім дзіцячыя сады, школы, паліклінікі, запускаем новыя вытворчасці, укладваем сродкі ў спартыўныя і культурныя аб’екты. Пераўтвараем буйныя гарады і малыя раённыя цэнтры, пасёлкі, рэканструюем і пашыраем транспартныя артэрыі вобласці і краіны.
Усё гэта падпарадкавана адной мэце: зрабіць жыццё чалавека камфортным і бяспечным, напоўніць дамы шчаслівым дзіцячым смехам, а сямейны стол — шчодрым пачастункам.
Напярэдадні юбілею Мінскай вобласці я жадаю ўсім міру, шчасця і дабрабыту. Моцнага здароўя, энергіі і жыццёвых сіл вам, дарагія землякі!
Аляксандр ТУРЧЫН,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна!
Віншуем вас з 85-годдзем утварэння Мінскай вобласці!
За гэты час Міншчына прайшла няпросты шлях, напоўнены працоўнай і воінскай гераічнасцю нашых грамадзян. Былі гады акупацыі, разрухі і партызанскага супраціўлення, вызвалення і аднаўлення з руін і попелу, калектывізацыі і будаўніцтва прамысловага і сельскагаспадарчага комплексу. Праца нашых бацькоў і дзядоў, нашы з вамі дасягненні сталі агульным здабыткам краіны.
Сёння Міншчына з’яўляецца цэнтральным рэгіёнам краіны не толькі па геаграфічным статуце, але і па тым уплыве, які яна аказвае на развіццё ўсёй Беларусі. У вобласці сканцэнтраваны буйныя прамысловыя аб’екты з вялікім экспартным патэнцыялам, перадавыя сельскагаспадарчыя вытворчасці. Дзейнічае шырокая сетка добра абсталяваных медыцынскіх, адукацыйных, культурных устаноў.
Маладзечанскі раён таксама ўносіць значны ўклад у развіццё вобласці. Мы ганарымся такімі брэндамі, як «Маладзечнамэбля», «Энэф», «Велес-Міт», «Аквадыў», «Забудова». За апошнія гады набылі сучаснае аблічча горад Маладзечна і населеныя пункты нашага краю.
Жыхары Маладзечаншчыны высока трымаюць ардэнаносны сцяг вобласці і, абапіраючыся на назапашаны багаты вопыт і чалавечы патэнцыял, уменне эфектыўна працаваць у новых умовах, упэўнена глядзяць у будучыню. Тое, што мы маем, створана рукамі нашых продкаў. Тое, што будзе ў нашых дзяцей, — залежыць ад нас.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, міру і шчасця дзеля росквіту роднай зямлі.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.