Хадайніцтвы аб узнагароджанні падавала кіраўніцтва пярвічных прафсаюзных арганізацый гаспадарак. Ва ўзнагароджанні ўдзельнічаў галоўны прававы інспектар Мінскага абкама прафсаюзаў Андрэй Лагвінец.
Такім чынам, падзячнае пісьмо і грашовая прэмія была ўручана камбайнеру Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі Віктару Шуляку. Працоўны стаж механізатара складае 19 гадоў. На яго ліку дзясяткі выпрабаванняў розных гатункаў сельскагаспадарчых раслін.
Значных поспехаў на жніве дабіўся і камандзір сямейнага камбайнавага экіпажа КСУП «Відзеўшчына» Іван Руткевіч. Уборку ён праводзіў якасна і без страт, усе даве-
дзеныя заданні выконваў бездакорна.
Адзначыўся на перавозцы ўраджаю з палёў вадзіцель КСУП «Беразіна Аграпрадукт» Васілій Магала. У гаспадарцы спецыяліст працуе больш за 30 гадоў. На яго раўняюцца маладыя калегі.
Значны ўклад у каравай гэтага года ўнёс вадзіцель ААТ «Дубрава-2013» Іван Дзяўго. У гаспадарцы спецыяліст працуе з 2009 года. У час сёлетняй уборачнай кампаніі ён перавёз больш за 1600 тон збожжа.