Нядаўна зноў зайшоў у сквер. І з задавальненнем адзначыў, што парадак ля капліцы наведзены. Смецце прыбранае. Устаноўлены новыя лаўкі. Цяпер адпачываць тут прыемна.
Выказваю шчырую падзяку камунальнікам, якія навялі ў скверы парадак. Яны выправілі чыйсьці дрэнны ўчынак, прычым зрабілі гэта аператыўна і якасна.
Застаецца спадзявацца, што больш ніхто не захоча хуліганіць як ля капліцы, так і ў іншых месцах. Трэба памятаць, што парадак у горадзе і раёне залежыць ад кожнага з нас!
Алег БЯГАНСКІ.