Прадпрыемства было адзначана за керамічныя парызаваныя блокі, якія прымяняюцца пры кладцы апорных вонкавых і ўнутраных сцен будынкаў і збудаванняў, а таксама для запаўнення каркасаў.
Блокі цалкам адпавядаюць еўрапейскім узорам. Іх шчыльнасць на 30 працэнтаў меншая, а цяпло яны захоўваюць у два разы лепш, чым звычайная цэгла.
Гэты будаўнічы матэрыял спалучае вартасці ячэістага бетону і керамічнай цэглы. Цяпер з такіх блокаў узводзяцца жылыя дамы ў Мінску, цір на стадыёне «Дынама» і іншыя аб’екты.
Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.