Каб атрымаць добры ўраджай зялёнай масы і зерня, механізаваны атрад гаспадаркі ўнёс больш за 98 тысяч тон арганічных і мінеральных угнаенняў. Работы праводзіліся ў адпаведнасці з тэхналагічнымі нормамі.
Да сяўбы кукурузы механізаванае звяно ў складзе чатырох адзінак тэхнікі прыступіла адразу пасля завяршэння пасеву ранніх яравых культур. У рабоце найбольш адзначыліся вопытныя механізатары Васілій Мажуць і Валерый Стрыга.
Хутка ў гаспадарцы пачнецца не менш адказны перыяд — нарыхтоўка кармоў.
Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.
Фота: архіў філіяла Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга».