Гэту культуру ў гаспадарцы трэба ўбраць з плошчы 1100 гектараў, каля 200 з іх плануецца пакінуць на зярняты. У работах задзейнічаны два кормаўборачныя камбайны. Дзесяць адзінак тэхнікі адвозяць зялёную масу. Трамбаванне сіласу ідзе кругласутачна.
З першых дзён кукурузнага сезона на кормаўборачным камбайне «КВК-800» працуе Міхаіл Тамашэвіч. Гэта «зялёнае жніво» для яго не першае. Работнік мае багаты вопыт, што дазваляе яму паказваць добрыя вынікі.
На трамбаванні сіласу пазменна працуюць трактарысты-машыністы Уладзімір Зяновіч, Валерый Пахадня і Аляксей Лапко.
Інфармацыя з афіцыйнага сайта РУП «Мінскэнерга».