На здрабненні зялёнай масы задзейнічаны два кормаўборачныя комплексы. Адвозяць кармы восем адзінак аўтатрактарнай тэхнікі. Кожныя суткі нарыхтоўваецца 700-1000 тон «кансерваў для кароў». Уся зялёная маса ўкладваецца ў бетанаваныя сховішчы. У гаспадарцы ўпэўнены, што створаныя і ствараемыя запасы кармоў забяспечаць сытную зімоўку пагалоўю грамадскага статка.
Таксама ў аграфірме ні на дзень не спыняюцца нарыхтоўка арганікі і вываз яе на палі.
Ажыццяўляецца адзін з найважнейшых агратэхнічных прыёмаў – пад’ём зябліва. Вядуцца іншыя работы.