Новости Молодечно и Молодечненского района

«Коммунальник»: двадцать лет на службе потребителей

  • 2018-07-11 08:36:44
  • Алег Бяганскі

Рашэннем Маладзечанскага райвыканкама РЖРЭУ ўтворана 28 мая 1998 года. Раённым камунальнікам ставілася задача зрабіць жыццё людзей у сельскіх населеных пунктах больш камфортным. Для гэтага трэба было падтрымліваць інфраструктуру ў добрым стане, добраўпарадкоўваць двары і вуліцы, абслугоўваць кацельні, збіраць бытавыя адходы, аказваць іншыя паслугі.

Дата заснавання ЖРЭУ №6 – 30 сакавіка 1998 года. Яго стварэнне было выклікана ўвядзеннем у строй мікрараёна №6 і пачаткам будаўніцтва мікрараёна «Усходні». Першым кіраўніком падраздзялення быў прызначаны Аляксандр Галоўчанка, галоўным інжынерам – Віктар Дзеўкш.

Цяпер на балансе раённых камунальнікаў і работнікаў ЖРЭУ 648 дамоў. Гэта больш за палову жылога фонду  УП «Камунальнік». Камунальныя паслугі аказваюцца жыхарам амаль 12 тысяч кватэр.
Трэба дадаць, што толькі на тэрыторыі ўчастка размешчаны 8 інтэрнатаў, 67 жыллёва-будаўнічых кааператываў, звыш ста гульнявых пляцовак. Штат раённага ЖРЭУ складае 285 чалавек, ЖРЭУ №6 — 79.
З працоўнымі дасягненнямі работнікаў падраздзяленняў-юбіляраў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта і дырэктар УП «Камунальнік» Мікалай Наздрын-Платніцкі.

Сярод тых, хто быў адзначаны за плённую шматгадовую працу, — галоўны бухгалтар упраўлення Наталля Татун, аператар кацельні ў Турэц-Баярах Людміла Юшкевіч, начальнік  ЖРЭУ Сяргей Казановіч, прыбіральшчыца гасразліковага ўчастка Данута Рашкевіч, пашпартыст Наталля Зайцава, цесляры Аляксей Шайко і Алег Суслянок.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.