Мітынг, дазвол на які атрыманы не быў, пачаўся ў 18.00. Да прысутных звярнуліся сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталій Рымашэўскі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолій Лябедзька і кіраўнік руху «За свабоду!» Юрый Губарэвіч. Яны выказалі свой погляд на развіццё падзей у краіне. Слова ўзялі і некаторыя маладзечанцы.
Асноўныя прэтэнзіі, якія выказвалі выступоўцы, – нізкія заробкі і цяжкасці з працаўладкаваннем у нашым горадзе. Што тычыцца вышэйзгаданага дэкрэта, на думку прысутных, асноўных эканамічных праблем ён не вырашае. Актывісты збіралі подпісы ў падтрымку адмены дакумента.
У час мітынгу на плошчу выйшаў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец. Ён нагадаў прысутным, што мерапрыемства недазволенае, і запрасіў прадстаўнікоў пратэстуючых для сустрэчы ў выканкам.
Удзельнікі мерапрыемства запрашэнне праігнаравалі. Пасля прыняцця рэзалюцыі з патрабаваннем адмены дэкрэта яны накіраваліся па вуліцы Прытыцкага да будынка падатковай інспекцыі. Там актывісты прымацавалі да дзвярэй тэкст рэзалюцыі. Каля 19.00 людзі разышліся.
У тэму.
В Молодечненском районном исполнительном комитете работает комиссия по анализу информации о нахождении граждан в трудной жизненной ситуации. В комиссию могут обратиться все желающие с заявлением и подтверждающими документами.
Обращаться с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по адресу: ул. Виленская, 6, каб. 110.
На сегодня в комиссию обратилось 268 жителей города и района. Рассмотрено 159 заявлений. От выплаты сбора освобождены 119 человек.