9.00-9.20 – возложение цветов к мемориальному комплексу в парке культуры и отдыха им. Победы
9.30-10.00 – торжественное открытие праздника на Центральной площади «Этот День Победы», патриотическая акция «Беларусь помнит»
10.00-10.30 – праздничное шествие «Марш Победы»
10.30-11.00 – митинг-реквием «Память сердца» на братской могиле
11.30-14.00 – детская игровая площадка «Виват, Победа!» (парк культуры и отдыха им. Победы); «Солдатская каша в честь праздника нашего»
11.30-14.00 – концертная программа «Цветы Победы» (площадка возле амфитеатра)
17.30-19.00 – концертная программа ветеранских коллективов «Звени, наша песня, победным салютом!» (амфитеатр)
19.00-20.30 – танцевальный вечер «Майский вальс» в сопровождении народного духового оркестра Молодечненского государственного музыкального колледжа им. М.К. Огинского (площадка возле амфитеатра)
Программа мероприятий в сельских домах культуры -- смотрите здесь.
***
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Міншчыны!
Ад усяго сэрца віншую вас з Днём Перамогі! Гэта святое свята прыйшло да нас 9 мая 1945 года, стала знакам доблесці і мужнасці, ахвярнасці і сілы духу нашага народа. Дзякуючы згуртаванасці мільёнаў савецкіх людзей быў разгромлены самы магутны ў гісторыі агрэсар – гітлераўская Германія.
Фашысцкія акупанты прынеслі на беларускую зямлю неймаверныя
страты і беды. Яны знішчылі амаль трэць насельніцтва, разрабавалі і ператварылі ў руіны гарады і вёскі, вывезлі шматлікія культурныя каштоўнасці.
На свяшчэнную барацьбу з нацыстамі падняліся стары і малы. Велізарны ўклад у разгром фашызму ўнесла і Мінская вобласць. Яе сыны і дочкі ваявалі з ворагам на ўсіх франтах, у складзе партызанскіх атрадаў і падпольных груп.
За стойкасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, больш за 80 ураджэнцаў і жыхароў Міншчыны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Многія – пасмяротна.
Мы ніколі не забудзем тых, хто адстаяў для нас волю і незалежнасць, падняў скалечаную рэспубліку з попелу. Нізкі ім паклон.
Абавязак сучаснага пакалення – быць вартымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Няхай іх подзвіг натхняе нас на новыя працоўныя здзяйсненні дзеля росквіту роднай зямлі.
Са светлым святам вас, дарагія землякі! Міру і шчасця вам!
Анатолій ІСАЧАНКА,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.