Новости Молодечно и Молодечненского района

22 декабря -- День энергетика

  • 2016-12-23 07:46:37
  • Алег Бяганскі

— Маладзечанскія электрасеткі – сучаснае, высокаэфектыўнае прадпрыемства, якое пастаўляе спажыўцам электрычную і цеплавую энергію, — падкрэсліў Леанід Вітальевіч. – Галоўныя задачы калектыву – забеспячэнне выканання сацыяльных стандартаў, гарантаванне работы прамысловасці, транспарту, аб’ектаў культуры, адукацыі і аховы здароўя.
Гаспадарка ў арганізацыі вялікая і складаная. На балансе электрасетак знаходзяцца раённая кацельня №2, міні-ЦЭЦ, біягазавая станцыя ў Лебедзеве, Вілейская міні-ЦЭЦ, іншыя аб’екты. Адных толькі цеплавых вузлоў у горадзе налічваецца 972. Прадпрыемства абслугоўвае звыш 90 кіламетраў цепласетак, і гэта лічба штогод павялічваецца. Так, сёлета УП «Камунальнік» перадаў энергетыкам больш за 13 кіламетраў трубаправодаў. У наступным годзе плануецца яшчэ 57.

— Патрэбнасць Маладзечна ў цяпле забяспечваюць раённая кацельня і міні-ЦЭЦ. Зоны іх абслугоўвання мяняюцца. Зімой кожная з вышэйзгаданых крыніц цяпла абагравае каля паловы горада. А ў цёплы перыяд гарачая вада паступае маладзечанцам менавіта ад міні-ЦЭЦ. Такім чынам прыстаўка «міні» не азначае нешта малаважнае. Да таго ж тут падабраўся кваліфікаваны і падрыхтаваны персанал, гатовы выканаць усе пастаўленыя перад ім задачы, — адзначыў Леанід Кузняцоў.

Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Маладзечанскай міні-ЦЭЦ Аляксандр Малькевіч сваю справу ведае выдатна. У час змены ён адзін прымае рашэнні па рамонце і наладцы тэхнікі. А гэта патрабуе навыкаў і вопыту. Памыліцца нельга, інакш здарыцца аварыя.

— Мне трэба прадбачыць развіццё падзей, — гаворыць Аляксандр Уладзіміравіч. — Не проста ведаць, але і адчуваць абсталяванне, калі трэба, прымаць нестандартныя рашэнні. Гэта дазваляе папярэджваць збоі ў рабоце ЦЭЦ.

Аляксандр Уладзіміравіч неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам прадпрыемства. Навыкі работніка ацанілі і ў іншых арганізацыях, дзе спецыяліст рэгулярна кансультуе сваіх калег. У электрасетках працуе яго сын Алег, які пайшоў па слядах бацькі і абраў прафесію электраманцёра.

— Энергетыкі працуюць для таго, каб людзі не адчувалі дыскамфорту, каб у кватэрах заўсёды было цёпла і гарэла святло. Гэтак жа будзе і ў святочную навагоднюю ноч, — запэўніў Аляксандр Малькевіч.