Прыгожыя салатніцы, ёмістасці для запякання, жбаны, керамічныя бочкі для саленняў і іншую прадукцыю прапаноўвалі ўдзельнікам і гасцям мерапрыемства Таццяна Лесіна і Алена Душкевіч.
Прэзентацыя вырабаў «Белмастацкерамікі» стала сапраўдным упрыгажэннем выстаўкі-продажу тавараў народнага ўжытку «Беларускі пачастунак». Тым больш што ў іх распрацоўцы ўлічваюцца беларускія народныя традыцыі.
— Сумаваць няма калі, — адзначыла Таццяна Лесіна. – Людзі пастаянна падыходзяць, цікавяцца прадукцыяй. Многія купляюць яе. Гаспадыням асабліва падабаюцца керамічныя вырабы – яны і стол упрыгожваюць, і прадукты захоўваюць добра.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.