Новости Молодечно и Молодечненского района

Гульнявая дзіцячая пляцоўка з'явілася ў парку Маладзечна

  • 2018-07-05 13:00:55
  • Виталий Крупеньков


...Работнікі дзіцячага цэнтра культуры «Расток» Паліна Лынько і Дзіяна Шор у ролі вясёлых клоўнаў разам з дзецьмі адкрылі дзіцячую гульнявую пляцоўку ў гарадскім парку. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах: насілі на тэніснай ракетцы «пірожнае» (гумовы мячык), рухаліся паравозікам, ператвараліся ў пінгвінаў, танцавалі. А мамы і таты падбадзёрвалі іх, фатаграфавалі. Усе былі задаволеныя, асабліва малышы, якіх у канцы мерапрыемства яшчэ і пачаставалі цукеркамі.

На адкрыцці прысутнічалі дырэктар ААТ «Завод Рамбыттэхніка» Арцём Русакевіч і кіраўнік ПУП па аказанні паслуг «ТЫТАН ФІТНЕС» Руслан Дунец. Менавіта яны, а таксама дырэктар ЗАТ «ЭКТА» Іна Малішэўская дапамаглі размясціць на вуліцах горада спартыўныя трэнажоры.

-- Я заўсёды сябраваў са спортам. У школьныя гады займаўся грэка-рымскай барацьбой. Потым сур’ёзна захапіўся самба. Лічу, што кожны павінен падтрымліваць свой жыццёвы тонус фізічнай актыўнасцю, -- гаворыць Арцём Мікалаевіч. -- Мы атрымалі сертыфікат адпаведнасці гандлёва-прамысловай палаты і зрабілі для горада з нагоды яго юбілею антывандальныя вулічныя спартыўныя трэнажоры.

-- Наш фітнес-цэнтр устанавіў гэтыя трэнажоры ў мікрараёне завода парашковай металургіі, -- працягвае Руслан Аляксандравіч. – На іх могуць займацца не толькі дзеці, але і дарослыя.

Руслан Дунец закончыў СШ №1, у Белдзяржуніверсітэце атрымаў дыплом палітолага, але ўжо больш за дзеяць гадоў далучае землякоў да фізкультуры, актыўнага ладу жыцця.

Мае субяседнік ўпэўнены, што спартыўна-гульнявыя пляцоўкі ў горадзе трэба адкрываць, каб дзеці з маленства далучаліся да фізкультуры і спорту. Тады яны абавязкова стануць паспяховымі.

Арцём Русакевіч і Руслан Дунец.



Фота: Віталій КРУПЯНЬКОЎ.