Новости Молодечно и Молодечненского района

Галоўнае на пасяўной – вытрымаць аптымальныя тэрміны

  • 2023-04-26 05:52:05
  • Алег Бяганскі

— Калі аптымальныя тэрміны пасеву вытрымліваюцца, гэта дазваляе пазбегнуць выдаткаў на дадатковыя карэкціруючыя агратэхнічныя мерапрыемствы, — падкрэсліў Уладзімір Уладзіміравіч. — У «Селеўцах» так і адбываецца. І гэта нягледзячы на розныя глебавыя ўмовы. Дабівацца поспеху дапамагае такі прыём, як закрыццё вільгаці ў глебе за двое сутак да сяўбы.
Як адзначыў субяседнік, азімыя культуры ў гаспадарцы добра перанеслі халодны перыяд. Адбылася падкормка такіх культур. Таксама неабходную колькасць патрэбных раслінам пажыўных элементаў атрымалі сенажаці і пашы. Дзякуючы гэтаму значна павялічыцца кармавая база для грамадскага статка.

— «Селеўцы» з’яўляюцца адным з лідараў у раёне па ўнясенні арганікі на палі, — дадаў Уладзімір Карась. — У гаспадарцы аднымі з першых пры-ступілі да пасеву цукровых буракоў, вядзецца ён высокімі тэмпамі. Да пасеву кукурузы плануецца прыступіць 26 красавіка. Адпаведны пасяўны матэрыял і тэхніка падрыхтаваны.

Уладзімір Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу, што ва ўмовах узбуйненай гаспадаркі палявыя работы вядуцца больш рацыянальна. Механізатары маюць магчымасць засяродзіцца на адным відзе дзейнасці. Гэта дае магчымасць эканоміць час і рэсурсы.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.