Новости Молодечно и Молодечненского района

«Галасую за будучыню сваіх сыноў»

  • 2022-02-23 12:04:49
  • Анжаліка Крупянькова

Сімвалічна, што з матуляй будучых абаронцаў Айчыны мы сустрэліся 23 лютага. У другі дзень датэрміновага галасавання Святлана Аляксандраўна вырашыла выканаць грамадзянскі абавязак, аддаць свой голас на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

-- Пераканана, што кожны грамадзянін павінен прыняць удзел у рэферэндуме. Нельга заставацца раўнадушным да будучыні нашай краіны, да лёсу нашых дзяцей, -- гаворыць маладая жанчына.

Вось ужо тры гады Святлана Аляксандраўна працуе загадчыцай Яхімоўшчынскага сельскага клуба, у якім размясціўся ўчастак для галасавання №58. Прыемна адзначыць, што ў клубе зроблены рамонт, ён стаў больш сучасным і ўтульным. У канцы мінулага года пячное ацяпленне замянілі на электрычнае, устанавілі пяць канвектараў, тут з’явіліся новыя вокны, дзверы. Зроблены і рамонт сцэны, на якой часта выступаюць мясцовыя самадзейныя артысты. Яны  запрашаюць выбаршчыкаў на канцэртную праграму, якую Святлана Аляксандраўна падрыхтавала разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці 27 лютага. Таму і вырашыла прагаласаваць датэрмінова, каб у дзень рэферэндуму засяродзіцца на святочнай праграме.

-- Усяго на Яхімоўшчынскім участку №58 парадка 700 выбаршчыкаў з васьмі населеных пунктаў. Першым 22 лютага свой голас аддаў жыхар аграгарадка Віталій Купрыян, які працуе ў СУП «ЯхімоўшчынаАгра». Віншавалі мы і маладога работніка сельгаспрадпрыемства Кірыла Дурко, які прагаласаваў упершыню ў жыцці. Ён, дарэчы, дапамагаў нам ва ўстаноўцы кабін для галасавання, -- расказвае старшыня ўчастковай камісіі Таццяна Бароўская.

Тэкст і фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.