Новости Молодечно и Молодечненского района

Фермы ў Мароськах і Шыпулічах – сярод лепшых у вобласці

  • 2020-08-14 09:33:31
  • Алег Бяганскі

Міхаіл Тарасавіч падзякаваў калектывам за добрасумленную працу і прафесіяналізм. Прафсаюзны лідар пажадаў жывёлаводам далейшых поспехаў у вытворчасці малака. Ён адзначыў, што конкурс дазваляе павялічваць вытворчасць малочнай прадукцыі, а таксама спрыяе ўкараненню ў жывёлагадоўлі перадавых прыёмаў і метадаў работы. Ганаровыя дыпломы атрымалі кіраўнік МТК «Мароські №2» Аляксандр Калтовіч і галоўны заатэхнік ААТ «Гарадзілава» Ілья Галадзько. У гонар перадавікоў выступілі самадзейныя артысты. Ушанаванне калектываў праходзіла непасрэдна ў гаспадарках.

— На прыкладзе МТФ «Шыпулічы» бачна, што высокія надоі можна атрымліваць нават на старых фермах, — разважае Ілья Уладзіміравіч. — Для гэтага трэба правесці мадэрнізацыю тэхналагічнага абсталявання, дакладна выконваць заатэхнічныя мерапрыемствы, заахвочваць работнікаў. Усё гэта ў гаспадарцы робіцца. У выніку малако з фермы пастаўляецца толькі гатункам «экстра». Яно выкарыстоўваецца пры вырабе дзіцячага харчавання.

Конкурс на лепшыя малочнатаварную ферму і комплекс праводзіцца па ініцыятыве Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК, абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні і аграпрамысловага саюза. Вынікі падводзяцца штоквартальна па чатырох намінацыях.


Задача – накарміць калектыў

Забяспечваць паспяховы ход жніва не проста. Трэба, каб і тэхніка была спраўная, і ўраджайнасць добрая, і хлебаробы накормленыя. З апошняй задачай паспяхова спраўляецца загадчыца вытворчасці сталовай ААТ «Селеўцы» Софія Савіцкая.

— Гатую стравы як для сям’і, старанна, таму абеды і атрымліваюцца дамашнімі, — гаворыць Софія Міхайлаўна. — У сталовую прыходжу раніцай, працую не апускаючы рук. Трэба прыгатаваць некалькі дзясяткаў порцый. У кожнай — салата, суп або боршч, мясное з гарнірам. Прадукты заўсёды свежыя і якасныя. Потым яшчэ трэба скамплектаваць падвячоркі. Прыемна, калі хлебаробы дзякуюць за смачную ежу.

Софія Савіцкая гатуе абеды з душой. 

Субяседніца дадала, што ўдзельнікі жніва ў гаспадарцы абедаюць бясплатна. Сталовая працуе ўвесь палявы сезон — з ранняй вясны да позняй восені.

Фота: Алег Бяганскі.