— У гэтым годзе для вырошчвання маладняку мы ўзвялі тут другі прафілакторый. Прыбудавалі яго да бетоннай агароджы, таму ён абышоўся танней, чым першы. Ды і від у яго больш сучасны, умовы ўтрымання цялят лепшыя, жывёлаводам працаваць больш зручна, — Алена Аляксандраўна з задавальненнем правяла нас па прафілакторыі, пазнаёміла з ветурачом комплексу маладым спецыялістам Данатам Мігуновым, які працуе тут пасля заканчэння Віцебскай ветэрынарнай акадэміі.
Сярэднесутачныя прывагі ў гаспадарцы складаюць 664 грамаў, 109,2 працэнта да ўзроўню мінулага года. Аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Тамара Казлова з МТК «Груздава» і Наталля Ільяшэвіч з МТФ «Цюрлі» забяспечваюць сярэднесутачныя прывагі больш за 800 грамаў. Тамара Казлова, да слова, па выніках мінулага года была прызнана адным з лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі раёна, яе партрэт занесены на раённую Дошку гонару.
На сённяшні дзень пятае месца сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна ААТ «Палачаны» займае па сярэднесутачных надоях на карову. Гэты паказчык тут складае 12,64 кілаграма, 113 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.
Не маглі мы не пацікавіцца і тым, як у гаспадарцы праходзіць пасяўная кампанія, хто вызначыўся на палявых работах.
— Пачалі пасяўную 28 сакавіка, яравы палетак ужо завяршылі. Сёння прыступаем да сяўбы цукровых буракоў, на наступным тыдні – кукурузы. Дарэчы, вырашылі купіць кукурузную сеялку, бо старой больш за 15 год, яна патрабуе многа расходаў, — расказвае Алена Аляксандраўна.
Сярод культур, якія для гаспадаркі з’яўляюцца найбольш прыбытковымі, кіраўнік называе пшаніцу, ячмень, рапс. Як і ў мінулыя гады, тут распрацаваны ўмовы матэрыяльнага стымулявання работнікаў, занятых на сяўбе. Яны забяспечваюцца гарачымі абедамі, падвячоркамі.
— У час пасяўной нашы механізатары могуць зарабіць да дзвюх тысяч рублёў за месяц. І гэта выдатна. Лічу, што на такіх адказных, працалюбівых людзях эканоміць нельга, — лічыць Алена Халматава і называе тых, хто з году ў год забяспечвае выкананне харчовай праграмы краіны.
З вялікай адказнасцю адносіцца да правядзення пасяўной галоўны аграном Наталля Бажко. Дапамагае ёй начальнік участка Аляксандр Юрэвіч. Выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі вопытныя механізатары: Сяргей Маркоўскі рыхтуе глебу, Генадзій Бажко адказвае за ўнясенне арганікі, Мікалай Бажко – мінеральных угнаенняў, Аляксей Харашэвіч працуе на пагрузчыку. Сяргей Рыльцоў, Уладзімір Прыгодскі ўзорваюць глебу, Аляксандр Маскалевіч, Юрый Зянькевіч засяваюць. Сяргей Дземеш задзейнічаны на падкормцы яравых, мнагалетніх траў, Пётр Язвенка – на зборы камянёў, на прыкачванні глебы пасля пасеву траў. Асаблівых слоў заслугоўваюць механізатары-пенсіянеры Фёдар Фалей і Славамір Жыдовіч, якія штогод дапамагаюць роднай гаспадарцы ў гарачы час.
— Нашы людзі малайцы, шчыра дзякую ўсім за разуменне і падтрымку, — гаворыць дырэктар ААТ «Палачаны» Алена Халматава.
Тэкст і фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.