Новости Молодечно и Молодечненского района

Другое дыханне «непатрэбных» аб’ектаў

  • 2018-08-21 09:34:10
  • Алег Бяганскі


Так, у Радашковіцкіх пасялковым і сельскім Саветах створаны камісіі па выяўленні такіх аб’ектаў нерухомасці. Зацверджаны каляндарны графік уцягнення ў гаспадарчы абарот будынкаў і збудаванняў. Пастаянна праводзіцца маніторынг выканання мерапрыемстваў па выкараненні безгаспадарчасці.
Значны стымул выправіць сітуацыю для суб’ектаў гаспадарання, якія не выкарыстоўваюць сваю маёмасць, — налічэнне павышанай стаўкі падатку на яе. Як правіла, падатак на зямлю і нерухомасць такіх аб’ектаў павялічваецца ў дзесяць разоў.

Па даных аддзела эканомікі райвыканкама, у горадзе і раёне налічваецца 127 аб’ектаў, якія падлягаюць уцягненню ў гаспадарчы абарот (13 з іх — рэспубліканскай формы ўласнасці, 30 – раённай, 43 належаць адкрытым акцыянерным таварыствам з доляй дзяржавы). Прычым 41 з гэтых пабудоў цяпер увогуле не выкарыстоўваецца, 52 належаць сельскагаспадарчым арганізацыям.
Усяго запланавана прадаць 49 аб’ектаў з пераліку, выкарыстаць па прызначэнні 35, здаць у арэнду 16, знесці 24, рэканструяваць 2 і адзін закансерваваць.

За студзень-ліпень на Маладзечаншчыне было ўцягнута ў гаспадарчы абарот 12 аб’ектаў усіх форм уласнасці. Чатыры з іх прададзены, шэсць здадзены ў арэнду або бясплатнае карыстанне, па адным закансерваваны або выкарыстаны з уласнай мэтай. У прыватнасці, у Радашковічах былі прададзены будынкі магазінаў №56 і «Хлебны», якія належалі Маладзечанскаму райспажыўтаварыству.  

Будынак магазіна №56 у Радашковічах.



Неаднаразова для продажу на аўкцыёне выстаўляліся аб’екты, замацаваныя на праве аператыўнага кіравання за ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама: будынак філіяла Маладзечанскага цэнтра дзяцей і моладзі «Маладзік», будынак і майстэрні ДУА «Пякарскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа Маладзечанскага раёна», комплекс аб’ектаў санаторыя-прафілакторыя «Плёсы».

Трэба адзначыць, што ўцягненне нерухомай маёмасці ў гаспадарчы абарот дазваляе атрымліваць максімальную эканамічную выгаду ад эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, скарачаць неабгрунтаваныя выдаткі на іх утрыманне, зніжаць сабекошт прадукцыі, папаўняць бюджэт, развіваць прадпрымальніцтва, прыцягваць у раён інвестыцыі, ствараць новыя  рабочыя месцы. Важнае значэнне мае і навядзенне парадку на зямлі, што асабліва актуальна ў Год малой радзімы. Вось чаму да гэтай тэмы рэдакцыя будзе звяртацца неаднаразова.

Фота: архіў АДДЗЕЛА ЭКАНОМІКІ РАЙВЫКАНКАМА.