Новости Молодечно и Молодечненского района

Дожинки-2018. Лучшие поедут в Хожово

  • 2018-09-10 13:23:57
  • Алег Бяганскі


Як паведаміў галоўны аграном таварыства Уладзімір Міранчук, валавы збор збожжавых і зернебабовых у «Заскавічах» склаў звыш 4,5 тысячы тон, сярэдняя ураджайнасць – 36 цэнтнераў з гектара. Збожжавыя ўбралі з плошчы 1250 гектараў, рапс – 250. Дзяржзаказ па гэтых культурах цалкам выкананы.


У жніве былі задзейнічаны 6 камбайнаў і 5 аўтамабіляў. Кругласутачна працаваў зернесушыльны комплекс, які пазменна абслугоўвалі чатыры аператары. Дзякуючы зладжанай працы ўсіх службаў уборачная прайшла ў аптымальныя тэрміны. Паспрыяла кампаніі і надвор’е. 15 верасня лепшыя спецыялісты будуць прымаць віншаванні ў Хажове.


Згодна са зводкамі, камбайнавы экіпаж ААТ «Заскавічы» на чале з Мікалаем Монідам намалаціў 617 тон збожжавых, зернебабовых і рапсу, экіпажы Мікалая Жмурко – 618, Арцёма Станілевіча – 734, Яўгенія Макарэвіча – 963, Уладзіміра Гісіча – 1003, Дзмітрыя Усціновіча – 1014 тон.


Больш за тысячу тон новага ўраджаю вывезлі з палёў вадзіцелі Іван Монід (1015), Сяргей Монід (1041), Аляксандр Леановіч (1048), Мікалай Арцімовіч (1113 тон).


У тэму. Адным з самых вопытных удзельнікаў гэтага жніва стаў работнік ААТ «Селеўцы» Мікалай Цівуновіч. Для яго гэта была 28-я кампанія.


Найбольш маладымі камбайнерамі сярод іншых былі Віталій Кулік з ААТ «Селеўцы» (6-я кампанія), а таксама Дзмітрый Коўтун і Іван Мазалеўскі з ААТ «Купала-Агра» (3-я і 2-я ўборачныя адпаведна).