Па каментарый мы звярнуліся да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Святланы Хрусталёвай. Яна паведаміла, што зона адпачынку на Ушы прадугледжана генеральным планам горада. Для гэтага вызначаны ўчастак плошчай 4 гектары. Сфарміравана адпаведная інвестыцыйная прапанова, азнаёміцца з якой можна на афіцыйным сайце райвыканкама.
Аднак рэалізацыя праекта прадугледжвае будаўніцтва дадатковых ачышчальных збудаванняў. Яны неабходныя для таго, каб у раку не траплялі нафтапрадукты. Для раённага бюджэту такія траты даволі значныя. Таму для ўладкавання зоны адпачынку патрабуецца дадатковае фінансаванне.