Маладзечна: 635 слаўных гадоў
У галоўнае дзяржаўнае свята -- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь -- маладзечанцы адзначылі і Дзень горада, якому ў гэтым годзе спаўняецца 635 гадоў.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва, ганаровыя грамадзяне раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў Маладзечна з Расійскай Федэрацыі, заслужаныя работнікі розных сфер дзейнасці, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў.
Урачыстасць на сцэне Летняга амфітэатра пачалася песняй «Маладзечна» аўтараў Віталія Качаткова і Аксаны Ярашонак, якую выканалі салісты гарадскога Палаца культуры Павел Данілаў, Алеся Кульша і Ганна Мартынава.
Адметныя моманты гісторыі Маладзечна ўдзельнікі свята прыгадалі разам з артыстамі, якія пераўвасобіліся ў вобразы людзей, чые імёны навекі ўвайшлі ў наш летапіс. Гэта князь Дзмітрый Карыбут, у прысяжнай грамаце якога ў 1388 годзе знойдзена першае пісьмовае ўпамінанне пра Маладзечна, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, чый замак стаяў на беразе Ушы, геніі беларускай паэзіі Янка Купала і Максім Багдановіч.
Легендарных асоб на сцэне змянілі артысты ў вобразах салдат, якія ў цяжкі час Вялікай Айчыннай сталі на абарону Радзімы. Як сімвал аднаўлення народнай гаспадаркі, стваральнай працы -- работнікі з розных сфер у спяцоўках, а таксама моладзь -- пераемніца лепшых традыцый. За лічаныя хвіліны гледачы ўспомнілі слаўную гісторыю Маладзечна, у Год міру і стварэння адчулі сябе адзіным народам, які захоўвае памяць аб мінулым, прымнажае здабыткі сённяшняга дня.
З Днём Незалежнасці і Днём горада прысутных павіншаваў старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў. Ён адзначыў, што Маладзечна дынамічна развіваецца, будуецца, з кожным годам прыгажэе. Галоўнае яго багацце -- працавітыя людзі, якія прымнажаюць здабыткі роднага краю, дораць яму сваю працу, свой талент.
Кіраўнік раёна ўручыў падзячныя пісьмы райвыканкама прадстаўнікам розных сфер, якія заслужылі грамадскае прызнанне ў намінацыях «Гарантыя якасці», «Адданасць справе», «Патрыёты Маладзечаншчыны», «Горад у аб’ектыве», «Сэрца аддаю дзецям», «Малады лідар», «Спартыўны трыумф», «Таленты Маладзечна».
Прысутных павіншавала з Днём Незалежнасці і Днём горада член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Каліна Капуцкая.
З пачуццём глыбокай павагі ўдзельнікі свята віталі ганаровых грамадзян Маладзечанскага раёна Алега Елісеенкава і Рыгора Сароку.
Па традыцыі ў гэты знамянальны дзень на сцэну запрасілі пары, якія з’яўляюцца прыкладам сямейнага жыцця, кахання і вернасці для маладых пакаленняў. Віншаванні з залатым юбілеем прымалі Ніна і Пётр Пастэрнак, з сярэбраным -- Ганна і Юрый Лешчыкі. Юбіляраў павіншавала Каліна Капуцкая.
Самыя яркія канцэртныя нумары падрыхтавалі калектывы, вакалісты гарадскога Палаца культуры, іншых устаноў культуры. Віталі на сцэне і вакальныя калектывы з Расійскай Федэрацыі.
Па шматгадовай традыцыі фінальным акордам свята стала рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Спяваем гімн разам», у час якой артысты на сцэне, гледачы ў глядзельнай зале разам з усёй краінай выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
А затым вячэрняе неба над Маладзечнам ускалыхнуў святочны феерверк.
Святла і радасці табе, любімы горад! Міру і дабра табе, родная зямля!
Фота: Аляксей ПЛАТКО.
Наш горад святочны шматгранны -- музычны, спартыўны, гандлёвы…
3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада Маладзечна, у гарадскім парку Перамогі праходзяць канцэрты, разгарнуліся гульнявыя і інтэрактыўныя пляцоўкі, выстаўкі, майстар-класы для дзяцей і дарослых.
На сцэне Летняга амфітэатра
Тут з раніцы пачалася канцэртная праграма. Сваёй творчасцю маладзечанцаў радавалі госці з Расіі.
Шмат гледачоў сабраў гала-канцэрт пераможцаў ІІІ рэгіянальнага анлайн-конкурсу песні і паэзіі «З любоўю да Беларусі».
Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэгіянальнага фестывалю-конкурсу майстроў «Истоки мастерства. Волшебная нить».
Затым святочную эстафету перанялі творчыя калектывы Маладзечанскага раёна. Нямала было жадаючых прыняць удзел у танцавальным вечары «Мы жадаем шчасця вам».
У горадзе дзяцінства -- чэмпіянат паўзункоў
«Паўзком да перамогі» -- так называюцца спаборніцтвы сярод самых маленькіх удзельнікаў свята, якім няма яшчэ і года. Некаторыя з іх яшчэ і хадзіць не ўмеюць, затое поўзаюць выдатна.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшлі інтэрактыўная забаўляльная праграма «Шчаслівае дзяцінства», акцыя «Павіншуй любімы горад» і іншыя. Шмат гледачоў сабралі выступленні дзіцячых музычных калектываў і асобных выканаўцаў.
У горадзе спорту -- забег на шпільках
Знайшліся смелыя прыгажуні, якія не пабаяліся паспаборнічаць у бегу на высокіх абцасах.
Выхаванцы коннаспартыўнай школы запрасілі гледачоў на паказальныя выступленні. Праходзілі таксама спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы.
Жадаючыя маглі памераць крывяны ціск, атрымаць рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця і правільным харчаванні.
У горадзе гандлёвым -- кірмаш
На пляцоўцы ля Летняга амфітэатра разгарнуўся святочны кірмаш, дзе можна было набыць сувеніры як ручной работы ад нашых народных умельцаў, так і прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў.
І ўзняліся ўвысь птушкі міру…
Ля мемарыяльнага комплексу ў парку Перамогі адбыўся мітынг «Ганаруся табою, Беларусь!», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Распачаўся ён песняй «Беларусь -- гэта мы» ў выкананні Дзмітрыя Рудыка, Паўла Данілава, Алесі Кульша і Ганны Мартынавай. Творчы нумар аздобіла кампазіцыя харэаграфічных калектываў гімназіі-каледжа мастацтваў і Палаца культуры. А ў фінале дзеці выпусцілі ў неба надзіманыя шары ў выглядзе галубоў -- як вядома, гэта птушка сімвалізуе мір, які ўсім нам важны.
… 3 ліпеня адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята -- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яно непарыўна звязана са свяшчэннай падзеяй у гісторыі краіны -- вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта значная дата ў лёсе краіны, што стала для беларусаў сімвалам міру і стварэння. Роўна 79 гадоў таму пакаленне пераможцаў адстаяла мірную будучыню Беларусі, якую неабходна захаваць і далей.
Кожны год у гэтыя святочныя дні мы запальваем Вечны агонь ля мемарыяльнага комплексу ў гонар воінскіх часцей і падраздзяленняў -- вызваліцеляў нашага горада -- і нізка кланяемся іх подзвігу.
У адметны для краіны дзень прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь у выкананні аркестра воінскай часці, што дыслацыруецца ў нашым горадзе.
Да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў, які падкрэсліў асаблівае значэнне Дня Незалежнасці.
-- 2023-і аб'яўлены Годам міру і стварэння, -- зазначыў Юрый Мікалаевіч. -- Ён з'яўляецца лагічным працягам Года гістарычнай памяці і народнага адзінства. Усведамляючы асноўную каштоўнасць спакою, міру і згоды, сумеснымі намаганнямі мы павінны рашаць задачы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню і якасці жыцця грамадзян. Толькі ў еднасці мы зможам зрабіць многае. Мы ствараем будучыню і пішам гісторыю разам. Беларусь мірная краіна, адкрытая для дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Таксама Юрый Горлаў падзякаваў старэйшаму пакаленню, тым, дзякуючы каму мы жывём пад мірным небам, і ўвогуле ўсім, хто клапоціцца пра развіццё і дабрабыт краіны.
Вельмі падобныя паміж сабой журботныя старонкі гісторыі народаў Беларусі і Расіі. Да мікрафона была запрошана госця з горада-пабраціма -- намеснік кіраўніка адміністрацыі гарадской акругі Каломны Ларыса Лунькова, якая курыруе сацыяльную сферу. Яна зачытала віншавальны адрас з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 635-годдзя Маладзечна.
Сёння беларусы ўспамінаюць тых, хто ратным подзвігам прынёс мір і спакой на нашу зямлю.
Захоўвае памяць пра вялікі подзвіг, зберагае і памнажае лепшыя традыцыі маладое пакаленне. Ад яго імя слова ўзяла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Іна Карпец.
Пад адлік метранома мінутай маўчання ўшанавалі памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашага горада. Прагрымелі тры мірныя выстралы ў гонар аб іх.
Да мемарыяльнага комплексу былі ўскладзены гірлянды і кветкі ад кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, дэпутацкага корпуса і сілавых структур Маладзечаншчыны, савета ветэранаў і райкама ГА «БРСМ», раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённых арганізацый рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі фонд міру», працоўных калектываў, маладога пакалення. А ў выкананні аркестра прагучаў марш «Памяці герояў».
Фота: Аляксей ПЛАТКО.
«Мінулае. Сучаснасць. Будучыня»
Так называецца святочнае шэсце, якое стартавала з вуліцы Лібава-Роменскай.
Стройнымі радамі ў ім крочылі кіраўнікі мясцовых улад, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, а таксама творчыя калектывы Маладзечаншчыны і Расійскай Федэрацыі.
На шляху да канчатковай кропкі -- мемарыяльнага комплексу ў парку Перамогі -- былі размешчаны тэматычныя лакацыі. Тэатралізаванае адкрыццё «Из чистого истока…» прайшло з удзелам персанажаў Карыбута Альгердавіча і Багародзіцы.
Далей удзельнікі шэсця трапілі на перфоманс «Баль Агінскага». Няцяжка здагадацца, што тут галоўным персанажам быў Міхал Клеафас. І, канечне, прагучаў яго знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай», пад які паважна рухаліся бальныя пары.
Творчыя калектывы віталі гасцей на арт-інсталяцыі «Партал часу», дзе таксама разгарнулася выстаўка народных рамёстваў.
Адмысловым атрымаўся літаратурны вернісаж «Песняры зямлі Маладзечанскай». Тут аформілі фотазоны, прысвечаныя Янку Купалу, Максіму Багдановічу, размясцілі інтэрактыўную карту «Маладзечаншчына літаратурная» і арганізавалі паэтычную гасцёўню, дзе чытальнікі дэкламавалі вершы беларускіх аўтараў.
Адна з самых чуллівых пляцовак -- інтэрактыў «Дарогамі вайны» з прэзентацыяй грамадзянска-патрыятычнага праекта «Ідзі і глядзі», фотазонамі «На прывале», «Медсанбат».
У мінулае вярнула і фотазона, дзе можна было дакрануцца да гісторыі піянерыі і камсамола. Тут прадставілі выставачны праект «Ты з Заходняй, я з Усходняй Беларусі», а таксама размясцілі атрыбутыку часоў СССР, якая ў адных выклікала ўспаміны пра юнацтва, маладосць, у іншых -- цікавасць да вывучэння гэтых старонак гісторыі.
Вітаў удзельнікаў шэсця і танцавальны флэшмоб «На маладзёжнай хвалі». Пакідала ўражанне ў наведвальнікаў выстаўка тэхнікі і арт-аб’ект «Мая Беларусь».
Каб усё гэта дзейства атрымалася яркім і запамінальным, давялося папрацаваць шматлікім арганізацыям, у ліку якіх структурныя падраздзяленні райвыканкама, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка», Мінскі абласны краязнаўчы музей, Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна, Палац культуры, Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў, райкам ГА «БРСМ», цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча, музычны каледж імя М.К. Агінскага, гімназія-каледж мастацтваў, СШ №1 імя Янкі Купалы, іншыя ўстановы адукацыі і культуры.
Фота Аляксей ПЛАТКО.
Вместе со всей страной
Делегация Молодечненского района приняла участие в возложении цветов в мемориальном комплексе «Курган Славы».
В состав делегации входили представители органов власти, общественных организаций, трудовых коллективов. Молодечненцы, как и все жители Беларуси, почтили память тех, кто в годы Великой Отечественной войны ценой своей жизни защищал нашу Родину, спасал мир от фашизма.
ФОТО: Олег Беганский
Ежегодный ритуал. Президент возложил цветы к подножию Кургана Славы
Глава государства в День Независимости Республики Беларусь, 3 июля, традиционно посетил мемориальный комплекс «Курган Славы».
— Сегодня наша страна отмечает главный государственный праздник — День Независимости. Мы встречаем его у подножия величественного памятника, возведенного в честь героев, освободивших Беларусь от немецко-фашистских захватчиков, — сказал Александр Лукашенко.
По его словам, Курган Славы — святое место, где отгремели ожесточенные бои. Тысячи солдат и офицеров отдавали свои жизни, чтобы жили мы. Здесь кровью скреплялись братские узы большой многонациональной семьи.
— Бойцы не делили себя на белорусов и русских, украинцев и казахов, армян и грузин, таджиков и киргизов, азербайджанцев, узбеков и других. Не делили землю на свою и чужую. Они сражались за одно Отечество, — отметил белорусский лидер.
Он также напомнил, что собравшиеся стоят на месте, где замкнулся «Минский котел». Наступательную операцию «Багратион» по праву называют триумфом советского военного искусства. Эта битва вошла в историю как крупнейшее поражение фашистских войск во Второй мировой войне.
— Около 400 тысяч солдат, офицеров, генералов вермахта и СС были уничтожены или взяты в плен. Их показали всему миру. Провели позорным маршем по Красной Площади, сразу смывая следы немецких сапог водой. Новоявленным нацистам не мешало бы пересмотреть эти кадры кинохроники. Они хотят забыть, но мы не позволим. Беларусь чтит и помнит подвиг советского народа, — завил глава государства.
Сегодня все наши мемориалы утопают в цветах в каждом уголке Беларуси. Приходя к ним, мы склоняем голову перед своими соотечественниками, благодарим воинов братских республик.
— Тысячи нашли последний приют в нашей земле. Имена многих носят улицы наших городов, они будут жить в сердце белорусского народа вечно. Низкий поклон и вечная слава победителям! — сказал Президент.
В рамках торжественной церемонии возложения венка в память о павших во время Великой Отечественной войны героях и зверски убитых мирных жителях состоялась минута молчания. Затем Александр Лукашенко подошел к ветеранам.
— Великая Отечественная научила белорусов ценить жизнь, мир и свободу. Поэтому сегодня, 3 июля, в день освобождения Минска, мы отмечаем День Независимости Республики Беларусь. Для меня большое счастье видеть, что этот праздник разделяет с нами молодежь из России, Армении и Кыргызстана — наши гости, участники проекта «Поезд памяти». Со временем поезд обязательно соберет всех наследников народов-победителей. Со всех бывших республик Советского Союза. Абсолютно в этом убежден, — констатировал белорусский лидер. — Ведь у нас одна память о той войне, одна победа, одна правда!
Президент пояснил, что в столь сложное время только вместе мы можем гарантировать мир на своей земле. Только вместе мы можем быть свободными и независимыми!
— Дорогие соотечественники! Будущее Беларуси создается вашими мечтами и желаниями, которые воплощаются в жизнь благодаря трудолюбию и ответственности каждого. У нас с вами одна земля и одна страна — наша родная Беларусь. Это наша самая большая ценность. Берегите ее. С праздником вас, дорогие друзья! С Днем Независимости!
Также цветы к мемориалу возложили высшие должностные лица страны.
Мероприятие собрало участников российско-белорусского проекта «Поезд памяти», делегации БРСМ и ФПБ, представителей РОО «Белая Русь» и «Патриотов Беларуси». Всего более тысячи человек.
Уважаемые жители Минщины!
Сердечно поздравляю вас с Днем Независимости Республики Беларусь!
Это главный праздник в нашей стране, который символизирует
ее свободу, целостность и суверенитет. Который позволяет всем жителям Беларуси гордо нести Государственный Флаг и самостоятельно определять свое будущее и будущее своей Родины.
Каждый белорус знает, какими извилистыми тропами наш народ шел к независимости. Сколько горечи и боли преодолели наши отцы, деды и прадеды для того, чтобы нынешнее поколение могло жить в сильном развивающемся государстве, где главное богатство – люди.
Минщина была и остается сердцем Беларуси не только территориально, но и по своему экономическому и социальному потенциалу.
За каждым достижением Минщины стоит созидательный труд простых людей: в поле и у производственного станка, с указкой у доски и с медицинскими приборами у операционного стола, на боевом дежурстве и на стройке… Совместными усилиями мы создаем свое настоящее и будущее. Спасибо вам всем за стремление сделать Минскую область и страну еще лучше, красивее, богаче и гостеприимнее!
В преддверии праздника я хочу пожелать жителям Минщины, всем белорусам здоровья, благополучия, процветания и реализации своих планов. Любите Родину, цените нашу независимость и мирное небо над головой.
С Днем Независимости!
А.Г. Турчин
Председатель Минского областного исполнительного комитета
Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Сардэчна віншуем вас са знамянальным святам -- Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення нашай Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзень Незалежнасці -- гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, радні.
У гэты дзень мы разам з усімі суайчыннікамі адчуваем сябе адзінымі з лёсам нашай роднай Беларусі, якая заўсёды была прыкладам краіны мірнага суіснавання розных канфесій, добрасуседства і гасціннасці. Гэты дзень стаў неад’емнай часткай беларускай дзяржаўнасці, якая ўмацоўваецца і будуецца беларускім народам. Таму незалежна ад плыняў часу наша краіна заўсёды застаецца моцнай і квітнеючай.
Мы паважаем гераічнасць і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады паднімаў з руін разбураныя гарады і сёлы.
У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, паразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі! А над нашай краінай няхай заўсёды будзе мірнае неба!
К.В. КАПУЦКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Л.М. КАНАНОВІЧ, А.А. СЕМЯНЧУК,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны вайны і працы, былыя вязні канцлагераў!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 79-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём горада!
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь -- гэта свята, якое з’яўляецца асновай суверэнітэту нашай беларускай дзяржавы. Гэта знак адзінства нашага народа, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, шанавання традыцый, які дазваляе захаваць і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.
Дарагія ветэраны вайны! Дзякуючы вам мы жывем пад мірным небам, працуем на роднай зямлі. Ваш подзвіг -- прыклад для ўсіх нас, як трэба любіць сваю Радзіму, і напамін аб неабходнасці ўсё разам мірнай працай умацоўваць родны край і нашу Беларусь, рабіць іх больш прыгожымі і багатымі.
Няхай пачуццё гонару і павагі да пакалення пераможцаў перадаецца з пакалення ў пакаленне і стане прыкладам сапраўднага патрыятызму.
Няхай наш родны горад з году ў год становіцца ўсё больш прыгожым і застаецца непаўторным гасцінным кутком нашай рэспублікі!
Дарагія землякі! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, міру і дабра! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, у дамах дабрабыт, цеплыня і ўтульнасць, а ў сэрцах людзей -- спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!
РАЁННЫ САВЕТ ВЕТЭРАНАЎ.
З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і ДНЁМ ГОРАДА!
Дарагія маладзечанцы! Віншуем вас са святамі!
Адзначаючы Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, мы звяртаемся ў мінулае, да вытокаў беларускай дзяржаўнасці, ацэньваем дасягнутае, будуем планы.
Штораз у гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто, ахвяруючы сваім жыццём, прынёс доўгачаканую свабоду. Наш народ, які вынес неймаверныя беды фашысцкай акупацыі і зведаў радасць Вялікай Перамогі, заўсёды будзе памятаць, якой цаной дасталіся мір і незалежнасць.
Сёння для нас галоўнае -- выкарыстоўваючы бясцэнны вопыт папярэдніх пакаленняў, прымнажаць слаўныя працоўныя традыцыі, сваёй плённай дзейнасцю мацаваць магутнасць дзяржавы. І жыхары раёна робяць усё магчымае для далейшага развіцця роднай Беларусі.
Паважаныя землякі!
Сёння мы віншуем вас і з Днём горада! Для кожнага, хто тут нарадзіўся і правёў шчаслівыя гады дзяцінства, сустрэў сваё першае каханне, дасягнуў першых перамог, гэта месца азначае нешта важнае. Няхай наш горад квітнее, расце і развіваецца, а маладзечанцы адчуваюць сябе шчаслівымі людзьмі!
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя і дабра, радасці і ўдачы, мірнага неба і новых працоўных здзяйсненняў на карысць нашай Айчыны. Няхай гэтыя святы прынясуць у кожны дом, кожную сям’ю дабрабыт, аптымізм і шчасце!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Работа тематических площадок в рамках празднования Дня Независимости Республики Беларусь и Дня города
«Город исторический»
10.00, площадь привокзальная — улица Притыцкого — праздничное шествие «Прошлое. Настоящее. Будущее».
«Город патриотический»
10.30, мемориальный комплекс в честь освободителей Молодечно в парке Победы — митинг-реквием, посвященный 79-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашист-ских захватчиков «Горжусь тобою, Беларусь!»;
23.00, Летний амфитеатр — общественно-республиканская акция «Спяваем Гімн разам».
«Город детства»
11.00-17.00, аллея от центрального входа в парк до мемориального
комплекса в честь освободителей Молодечно — игровые и интерактивные площадки для детей;
17.00-21.00, зеленая зона у входа в парк — чемпионат ползунков и бегунков «Ползком к победе»; интерактивная развлекательная программа «Счастливое детство»; акция «Поздравь любимый город»; игровая зона «Kids street» (игровые конструкции, фотозона, фейс-арт и др.); зона по изобразительному и декоративно-прикладному творчеству «Арт без преград»; выступление дет-ских творческих коллективов и отдельных исполнителей.
«Город спорта»
11.00-21.00, зеленая зона парка — спортивные состязания; показательные выступления спортсменов конноспортивной школы; конкурсы; велопробег;
17.00 — забег на шпильках «Стиль. Грация. Успех».
«Город торгово-промышленный»
11.00-21.00, площадка возле Летнего амфитеатра — праздничные ярмарки-продажи.
«Город безопасный»
11.00-21.00, площадка возле Летнего амфитеатра — выставка техники МЧС, ГАИ.
«Город здоровых людей»
11.00-21.00, зеленая зона парка — мастер-классы по фитнесу, йоге и здоровому питанию; «Молодое поколение выбирает…» (занятия на спортивных площадках, конструкциях, газоне); «Территория здоровья» (измерение давления, веса, проведение экспресс-анализов, раздача листовок и буклетов с информацией по профилактике заболеваний, ведению здорового образа жизни т.д.).
«Город вернисажей»
11.00-21.00, аллея от мемориального комплекса в честь освободителей Молодечно до Летнего амфи-театра — мастерская художников, выставка-продажа изделий народных ремесел, сувенирной продукции предприятий города и района; мастер-классы мастеров народных ремесел.
«Город музыкальный»
Летний амфитеатр:
11.30-13.00 — концертная программа семейного вокального ансамбля «Ковано колесо» (г. Светлый Калининградской обл.);
13.00-14.00 — концертная программа народного мужского вокального ансамбля «Самородок» (г. Славянск Краснодар-ского края);
14.00-15.00 — концертная программа театра бального танца «Бомонд» (г. Череповец);
15.00-16.00 — гала-концерт победителей III регионального онлайн-конкурса песни и поэзии «З любоўю да Беларусі»; награждение победителей регио-нального фестиваля-конкурса мастеров ДПИ «Истоки мастерства. Волшебная нить»;
16.00-17.00 — концертная программа творческих коллективов Молодечнен-ского района;
17.00-18.30 — танцевальный вечер «Мы желаем счастья вам!»
«Город праздничный»
Летний амфитеатр:
21.30 — торжественное мероприятие, посвященное юбилею города Молодечно «635 славных лет»; концертная программа «Тебе, любимый город!»;
23.05 — праздничный фейерверк.