Новости Молодечно и Молодечненского района

Да адкрыцця сезона фантанаў амаль усё гатова

  • 2021-04-26 09:45:12
  • Алег Бяганскі

Спецыяліст адзначыў, што маладзечанскія фантаны запрацуюць у пачатку мая. Цяпер праводзіцца падрыхтоўка да пачатку работы гідратэхнічных збудаванняў. Нядаўна былі заменены дзве помпы, якія забяспечваюць напор вады ў гідрасістэме ў парку Перамогі. Летась замянілі помпу на фантане на Цэнтральнай плошчы. Да мая трэба толькі падняць узровень вады на штучных азёрах. На гэта спатрэбіцца некалькі сутак.

За пультам кіравання фантанамі аператар Рыта Чарнецкая і Аляксандр Маршалковіч.

— Запуск фантанаў і ўключэнне іх падсветкі адбываецца дыстанцыйна, — гаворыць Аляксандр Маршалковіч. — Пульт знаходзіцца ў дыспетчарскай станцыі абезжалезвання, сістэма кіравання воднымі аб’ектамі камп’ютарызаваная. Вада ў фантаны праходзіць па замкнёным контуры, тэхналогія прадугледжвае яе механічную ачыстку. Сезон работы фантанаў – з мая па верасень.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.