Новости Молодечно и Молодечненского района

Что почем на ярмарке в Молодечно

  • 2019-09-24 08:15:34
  • Алег Бяганскі

Дзень выдаўся даволі халодным і ветраным. Аднак пакупнікоў і прадаўцоў гэта на напалохала. Людзі цікавіліся цэнамі, ацэньвалі якасць прадукцыі, пыталіся, дзе яна вырашчана. Пасля ўдалага завяршэння здзелкі мяхі з бульбай, капустай або морквай пакупнікі пераносілі ў свае машыны або грузілі на тачкі.

Цэны на прадукцыю склаліся наступныя: бульбу прапаноўвалі па 35-45 капеек за кілаграм, капусту у сярэднім 0,6-1 рубель, цыбулю і моркву – па 80 капеек. Цана за яблыкі была каля 1,5 рубля. Аматары рыбных страў мелі магчымасць купіць карпа, амура і таўсталобіка. Прычым калі таўсталобік каштаваў 3,8 рубля за кілаграм, то элітны карп – 4,95 рубля.

— Жывём у горадзе, дачу маем у Лебедзеве, — гаворыць Галіна Пратасавіцкая, якая разам з мужам Васіліем спынілася ля пляцоўкі, дзе прадавалі саджанцы. – Хочам купіць саджанец персіка, а яшчэ некалькі мяхоў бульбы. На кірмашы ёсць з чаго выбіраць. Ды і самы час цяпер ствараць запасы на зіму. Дзяўчына, якая тут прадае пасадачны матэрыял, ветлівая і добразычлівая. Пройдземся па астатніх пляцоўках, потым, думаю, вернемся да яе.

Прадаўца, якая спадабалася нашым землякам, завуць Наталля Янукова. Прыехала яна з аграгарадка Самахвалавічы Мінскага раёна. Пасадачны матэрыял вырошчвае на прыватным падворку. Пра маладзечанскі кірмаш госця даведалася з аб’явы па інтэрнэце.

Кірмашы будуць праходзіць кожныя выхадныя да 2 лістапада.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.