Сёлета яно прайшло на ўскрайку Маладзечна, на 40-гектарным пшанічным полі ААТ «Усход-Агра».
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў пажадаў хлебаробам добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я, каб убраць яго ва ўстаноўленыя тэрміны і без страт.
Айцец Яўгеній благаславіў усіх, хто здабывае для нас «хлеб наш насущный». А калектывы і выканаўцы Цэнтралізаванай клубнай сістэмы паднялі настрой цудоўнымі песнямі.
Рэпартаж са свята чытайце ў наступным нумары газеты за сераду, 22 ліпеня.
Фота: Віталій КРУПЯНЬКОЎ.