Новости Молодечно и Молодечненского района

Час да палявых работ пройдзе хутка

  • 2022-02-02 09:19:23
  • Алег Бяганскі

— Час да пачатку пасяўной ёсць, але ён ідзе хутка, — гаворыць кіраўнік гаспадаркі Яўгеній Гінцяк. – Аб’ём работ па падрыхтоўцы тэхнікі значны. Трэба адзначыць, што ў «Заскавічах» з ім спраўляюцца. Падрыхтоўка сродкаў механізацыі раслінаводства ідзе згодна з зацверджаным графікам адпаведных мерапрыемстваў. У першую чаргу рамантуюцца пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты, тэхніка для вывазу на палі арганікі і гэтак далей.

Упэўнены, што пасяўная пройдзе паспяхова.

З гэтым згодны загадчык майстэрань таварыства Пётр Бурак. Ён падкрэсліў, што тэхніка, якая выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, становіцца ўсё больш складанай. Павышаецца яе прадукцыйнасць. На прадпрыемствы АПК пастаўляюцца энерганасычаныя трактары. Звыклымі сталі бартавыя камп’ютары. Усё гэта патрабуе высокай культуры вытворчасці. Аграрыі ўлічваюць такую тэндэнцыю і не адстаюць ад жыцця.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.