Новости Молодечно и Молодечненского района

Біягазавая ўстаноўка, геліякалектары, сонечныя батарэі… Што зроблена на Маладзечаншчыне па энергазберажэнні

  • 2020-11-17 04:23:54
  • Алег Бяганскі

Так, у 2013 годзе на тэрыторыі агра-фірмы «Лебедзева» на сродкі Еўрапейскага саюза быў узведзены сучасны біягазавы комплекс. Падрадчыкамі будаўніцтва сталі маладзечанцы.

У Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнаце была запушчана сістэма цеплавой помпавай станцыі з сонечным калектарам. Праект рэалізаваны ў рамках праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі».

Сонечныя калектары ўстаноўлены на дахах карпусоў Маладзечанскай дыстанцыі пуці УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Абсталяванне паказвае максімальную эфектыўнасць у цёплую пару года.

На многіх прадпрыемствах, у арганізацыях раёна, а таксама ў жылым сектары прымяняюцца розныя спосабы энергазберажэння. Сярод іх устаноўка ў памяшканнях святлодыёдных свяцільняў з датчыкамі руху (на вуліцы — з датчыкамі асветленасці), замена люмінесцэнтных лямпаў і лямпаў напальвання на больш эканамічныя і гэтак далей.

Кацельні некаторых суб’ектаў гаспадарання (напрыклад, Маладзечанскага камбіната хлебапрадуктаў) працуюць на адходах вытворчасці. Дзякуючы гэтаму прадпрыемствы эканомяць сродкі на закуп энерганосьбітаў, а таксама павышаюць рэнтабельнасць вытворчасці.

Усё больш папулярнымі сярод жыхароў горада і раёна становяцца электрамабілі. Такія транспартныя сродкі не толькі эканомяць сямейны бюджэт за кошт «за-праўкі», але і паляпшаюць экалагічную сітуацыю ў рэгіёне, бо не забруджваюць атмасферу шкоднымі выкідамі.

У далейшым на Маладзечаншчыне прадугледжваецца ўкараненне энергазберагальных тэхналогій і ўвод у эксплуатацыю аб’ектаў зялёнай энергетыкі. Напрыклад, у ваколіцах вёскі Клочкава намечана ўзвядзенне ветраэнергетычнай устаноўкі. Прадоўжыцца работа па папулярызацыі сярод насельніцтва метадаў эканоміі электрычнай і цеплавой энергіі (у тым ліку ў побыце).

Энергазберажэнне эканамічна выгадна кожнаму грамадзяніну і дзяржаве ў цэлым. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у два з паловай — тры разы таннейшыя, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі.