Віншавалі перадавікоў з працоўнымі перамогамі старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, яго першы намеснік – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Фурс.
Цырымонія віншавання адбылася ў полі каля вёскі Соўлава. Музычны падарунак хлебаробам зрабілі самадзейныя артысты. Жніво на Маладзечаншчыне працягваецца. А значыць, хутка вызначацца яшчэ «тысячнікі».
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.