Новости Молодечно и Молодечненского района

Аграрыі Маладзечанскага раёна прымалі віншаванні ва ўрачыстай абстаноўцы

  • 2019-11-22 12:54:47
  • Алег Бяганскі

Сярод запрошаных былі перадавікі палёў і ферм, спецыялісты гаспадарак, работнікі вядучых перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна, прафсаюзныя актывісты, прадстаўнікі шэфскіх арганізацый, ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці. У іх адрас гучалі словы падзякі за самаадданую працу на карысць калектываў і малой радзімы.

Узнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі аграрнай галіны Маладзечаншчыны.

У прывітальным слове першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк падкрэсліў, што ў раёне высока цэніцца працоўны ўклад хлебаробаў, жывёлаводаў, работнікаў профільных прамысловых прадпрыемстваў у эканоміку Маладзечаншчыны.

-- Гэты аграрны сезон для сельгаспрадпрыемстваў выдаўся няпростым, -- адзначыў Аляксей Мікалаевіч. -- Карэктывы ў планы ўносіла надвор’е. І толькі дзякуючы тэхналагічным і арганізацыйным рашэнням дасягнутыя значныя вынікі.
Так, намалот збожжа ў сельскагаспадарчых арганізацыях Маладзечаншчыны склаў 72,8 тысячы тон пры ўраджайнасці 40,3 цэнтнера з гектара. У выніку раён заняў другое месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Намалочана 8,9 тысячы тон збожжа кукурузы, сабраны нядрэнны ўраджай цукровых буракоў -- амаль 100 тысяч тон. Убраныя ўсе плошчы бульбы, пладоў і агародніны.

Не ўступае па сваёй значнасці ў аграпрамысловым комплексе і галіна жывёлагадоўлі. Сёлета за 9 месяцаў гаспадаркі Маладзечаншчыны атрымалі 47,5 тысячы тон малака, 13,5 тысячы тон мяса буйной рагатай жывёлы і свіней.

Віншуем!

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкам прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу сардэчна віншуюць аграрыяў і работнікаў перапрацоўчай прамысловасці АПК з прафесійным святам.

Дзякуй усім, хто ад цямна да цямна, без выхадных і адпачынку працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і агародніну, пастаўляе на наш стол малако, мяса, іншыя прадукты харчавання. Дзякуй за цярпенне, працавітасць, шчырую любоў да роднай зямлі, адданасць сваёй справе.

Самых шчырыя словы ўдзячнасці -- работнікам палёў і ферм, кіраўнкам і спецыялістам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак і прадпрыемстваў перапрацоўчай галіны АПК.

Шчыра жадаем, каб ваша сумленная праца прыносіла радасць і забяспечвала дастойнае жыццё. Шчасця, дабрабыту і дастатку вам і вашым сем’ям!

Больш падрабязна пра свята чытайце ў наступным нумары газеты.

Фото: Алексей Плотко.