— Сёлета грамадскі статак пастаянна знаходзіўся на стойлавым утрыманні, — адзначыла Алена Аляксандраўна. – Такі метад паказаў сваю эфектыўнасць. Жывёлы былі забяспечаны ўсім неабходным. Прырост у надоях на ўмоўную галаву дойнага статка ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў каля 8 літраў. Дасягнута гэта дзякуючы павышэнню культуры вытворчасці, адпаведным заатэхнічным і ветэрынарным мерапрыемствам.
Субяседніца паведаміла, што ў гаспадарцы адказна рыхтаваліся да зімовых месяцаў. Сіласу і сенажу нарыхтавана больш, чым летась. Таксама перавышаны мінулагодні паказчык па намалоце зярнят кукурузы (важнай «стравы» ў рацыёне грамадскага статка). Дапамогу ў корманарыхтоўчай кампаніі аказвала ААТ «Гарадзілава». У выніку зімова-стойлавы перыяд на аб’ектах жывёлагадоўлі павінен прайсці паспяхова.Наталля Сіцько працуе на МТФ «Аборак». Яна даглядае сухастойных кароў. Да сваіх абавязкаў жывёлавод ставіцца адказна.
З гэтым згодная і брыгадзір МТФ «Палачаны» Таццяна Фалей. Спецыяліст расказала, што на ферме ўтрымліваецца 130 галоў дойнага статка і столькі ж цялят ва ўзросце ад 3 да 6 месяцаў. Механізацыя працы жывёлаводаў павялічваецца, паляпшаюцца ўмовы для работнікаў. Расце і заработная плата.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.