На вуліцы Маладзёжнай адрамантаваны два жылыя дамы
- 27.11.2017 05:39
— Упершыню за ўсе апошнія гады гэтай восенню я не баялася, што ў час дажджу зноў пацячэ дах і затопіць маю кватэру, — гаворыць Софія Рак, жыхарка трэцяга, апошняга, паверха дома №15 па вуліцы Маладзёжнай. – Вось бачыце, яшчэ засталіся падцёкі на шпалерах у зале, на кухні. І не толькі маю, іншыя кватэры на трэцім паверсе таксама залівала. Па кавалачках домакіраўніцтва дах латала, але эфекту не было. Нават не верыцца, што ўсё гэта ў мінулым…
Читать