Дарагія жанчыны Маладзечаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з першым вясновым святам — Днём жанчын!
Гэты дзень заўсёды вызначаецца асаблівай цеплынёй і радасцю. Вы ўвасабляеце прыгажосць, абаяльнасць, пяшчоту, з’яўляецеся сімвалам цяпла, дабрыні, мацярынскага клопату.
Сёння жанчыны адыгрываюць важную ролю ў жыцці краіны. Вы энергічныя, актыўныя, ініцыятыўныя, дасягаеце вялікіх прафесійных вышынь і прызнання ў розных сферах жыцця. Вы даяце сілы і натхняеце на новыя здзяйсненні, усяляеце веру, дорыце любоў і клопат. Дзякуй вам за працавітасць, энергію, душэўную цеплыню, за ваша ўменне рабіць свет больш яркім, добрым, прыгожым.
Няхай сонечнае цяпло прынясе вам шмат радасных дзён і ажыццяўлення жаданняў. Няхай любоў блізкіх будзе нязменнай спадарожніцай у вашым жыцці! Жадаем вам здароўя, сямейнага дабрабыту, цудоўнага вясновага настрою, усмешак, шчасця і дабра.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жанчыны!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным вясновым святам — Днём жанчын!
Стагоддзі і тысячагоддзі сусветнай гісторыі асвятляюць вашы мудрасць і пяшчота, абаяльнасць і прыгажосць. Дзякуючы вашай жыццёвай сіле з веку ў век працягваецца род чалавечы на зямлі. Маці, сястра, каханая, дачка — жаночы выток, які суправаджае нас усё жыццё. Вы створаны для таго, каб упрыгожваць гэты свет, рабіць яго лепшым.
Дзякуй за вашу штодзённую працу, за цеплыню сямейнага ачага, за дабрыню і цярпенне, за аптымізм і актыўную жыццёвую пазіцыю, за вернасць і надзейнасць!
Жадаем вам моцнага здароўя, кахання і падтрымкі блізкіх. Няхай вам і вашым блізкім заўсёды спадарожнічаюць паразуменне і згода, спакой і радасць, дабрабыт і поспех, а ўсе непрыемнасці абыходзяць бокам. Усім міру і шчасця!
К.В. КАПУЦКАЯ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Л.М. КАНАНОВІЧ, А.А. СЕМЯНЧУК, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Читать