Паважаныя работнікі радыёвяшчання, тэлебачання, электрычнай і паштовай сувязі, ветэраны галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Дзейнасць работнікаў усіх відаў сувязі мае асаблівае значэнне: дзякуючы вам мы штодзённа даведваемся пра падзеі ў свеце. Ваша праца дапамагае людзям адчуць дачыненне да працэсаў сучаснасці, адкрывае шырокія магчымасці для чалавечых кантактаў і стасункаў.
Хуткасць і якасць перадачы інфармацыі набывае ўсё большае значэнне для паўнавартаснага, цікавага жыцця людзей. За высокімі дасягненнямі ў галіне камунікацыйных тэхналогій стаіць штодзённая напружаная праца работнікаў сувязі.
Дзякуем усім за добрасумленную працу і жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўдачы і далейшай плённай працы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў