Новости Молодечно и Молодечненского района

11 МАЯ – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА, ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА ГІМНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

  • 2025-05-11 07:53:00

Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Віншуем вас з адным з галоўны дзяржаўных свят нашай краіны!
Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн адлюстроўваюць старажытныя традыцыі беларусаў, іх характар, нацыянальную самабытнасць, мірныя, стваральныя мэты і прынцыпы нашай суверэннай краіны. З імі мы ўпэўнена ідзём наперад, будуем магутную, квітнеючую Беларусь. Гэтыя свяшчэнныя сімвалы дзяржаўнасці напаўняюць нашы сэрцы гордасцю за Радзіму!
Няхай гэта свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту нашай роднай Беларусі.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, дабрабыту, мірнага неба над галавой, новых дасягненняў у імя Радзімы. Шчасця і дабрабыту кожнай сям’і!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары горада і раёна!
Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэтыя дзяржаўныя сімвалы – увасабленне нашай незалежнасці, адзінства і гонару за Радзіму.
Дзяржаўны сцяг ганарліва лунае над нашай зямлёй, сімвалізуючы мір і волю. Дзяржаўны герб адлюстроўвае багатую гісторыю і імкненне да росквіту. Дзяржаўны гімн натхняе нас на новыя здзяйсненні ў імя будучыні Беларусі. З імі мы ўпэўнена ідзём наперад, захоўваючы лепшыя традыцыі, паважаючы працу кожнага і з верай у шчаслівую будучыню сваёй Радзімы.
Няхай гэтыя знакі заўсёды нагадваюць нам аб сіле нашага народа, аб любові да роднай зямлі і нашай агульнай адказнасці за яе дабрабыт. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!
Са святам, дарагія землякі!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь