Сваё выказванне на форуме змясціў жыхар Мінска Яўгеній Мільчанка. Ён паведаміў, што «калекцыяніруе» вытокі рэк. Летась падарожнік наведаў ландшафтны заказнік «Бортнікі». Тут з некалькіх крыніц пачынаецца Заходняя Бярэзіна.
Уражанні ад падарожжа касмічныя. У Беларусі не так шмат месцаў, дзе прадстаўлены сапраўдны перадгорны ландшафт. А спалучэнне лугоў і пакрытых лесам участкаў на схілах – адзін у адзін рэкламны буклет пра Швейцарыю.
Яўгеній параіў маршрут іншым удзельнікам форуму. Аматарам пешых пераходаў ён указаў на тое, што адлегласць ад чыгуначнай станцыі Пралескі да вытоку Заходняй Бярэзіны складае крыху больш за 5 кіламетраў (не па прамой, а па дарогах).
Алег БЯГАНСКІ