Аднак ёсць прынцыповыя адрозненні. І не толькі геаграфічныя. Справа ў тым, што на берагах Балтыйскага мора пясчаныя ўзгоркі стварыў вецер. У нас жа над гэтымі формамі рэльефу папрацавалі вецер і вада.
Справа адбывалася каля 10 тысяч гадоў таму. Тады раставаў і адступаў на поўнач магутны Паазерскі ледавік. Перад яго краем утварылася так званае Вілейскае возера. Яно займала вялікую плошчу і пакрывала значную частку сучаснага Маладзечанскага раёна. На дне гэтага возера адкладаўся пясок, які цяпер здабываецца і выкарыстоўваецца ў народнай гаспадарцы.
Такім чынам, нават падзеі тысячагадовай даўніны аказваюць непасрэдны ўплыў на наша жыццё і гаспадарчую дзейнасць. Нішто на зямлі не праходзіць бясследна.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.